epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Паводка

Паводка веснавых пачуццяў

Душу запоўніла маю.

Я да блакіт-нябёс імкнуся,

Вясны празрысты водар п’ю.

 

Я хмелем веснавой адлігі

Яшчэ душу не наталіў.

А тое, што інтрыгі-крыгі

Вакол — іх паглыне разліў.

 

Нягледзячы на перашкоды,

Святкуе сонечны прамень.

Імкнуцца веснавыя воды

За марамі, у новы дзень.

 

Чакаем мы з вясной спаткання

Таму, што кожнаю вясной

Жыццё, душа, вясна, каханне

Зліваюцца ў адно жаданне

І плынню робяцца адной.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.