epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Павучыцца бы...

Нядбайнасць, млявасць —

цені нашы клятыя,

Праз іх жыццёвы шлях наш

не прамы.

Цярпенне й праца —

нашы памагатыя,

Усё жыццё між імі

й з імі мы.

 

То сонечнасць жыцця,

то вабім золак,

То мы гультайствам

па жыцці — пад дых.

Нам працы павучыцца бы у пчолак

Ці ў мурашоў.

 

А лепш — і ў тых, і ў тых.

 

Каб нас удасканаліць назаўсёды,

Каб нас любілі

ў профіль, і ў анфас,

Цярпенню нам вучыцца б у прыроды,

Ў яе!

Як толькі церпіць яна нас?!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.