epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пазаўвагай

Цікавы самы зборнік вершаваны,

Калі у пыле на паліцы тоне,

Ён, як мудрэц,

пазбаўлены пашаны,

Ён, як свабодалюб,

які ў палоне.

 

І вокладкі каркасам дамавіны

Сціскаюць шчыльна

Думкі,

Рыфмы,

Строфы,

І аўтар сэрцам згас,

не без прычыны,

Нібы распяты на крыжы Галгофы.

 

А колькі пазаўвагай

кніг славутых —

Сучаснасць дорыць ім сваю грымасу.

І ўсё ж калісьці

Пыл з іх будзе здзьмуты,

Іх вартасць прычакае свайго часу.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.