epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пазнанне

Пазнаў жанчыну целам —

і мужчына!

Што і казаць —

тут кожны з нас «герой».

Складней — сэрцам,

многім — немагчыма

Спасцігнуць таямнічы свет у ёй.

 

Як мала трэба сэрцу

для пазнання

Душы жаночай —

што без берагоў:

Прынесці ў гэты

вечны храм кахання

Адзінае — любоў.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.