epub
падключыць
слоўнікі
Націскайце на
словы ў тэксце
Пчолы і трутні
Ў вуллі́ хоць трутнямі яны,
Ды першыя да мёду ў соты.
Яны ля пана — ўсе паны,
Угодніцкія рыфмаплёты.
Да сэрца трутні пчаляру,
Не джаляцца, хоць іх не мала.
А пчолы і гаспадару,
Бывае, не шкадуюць джала.
Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.