epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пятля

Вакол мяне — славутая

Славянская сям’я.

Народ яе пакутуе,

А разам з ім — і я.

 

Грызём пытанні спрэчныя —

Гарбацім задарма.

Не, цяжкасці не вечныя,

Бо вечнага — няма.

 

Ідзе бяда сустрэчная,

Але народ — у сне,

Ён багну небяспечную

Праспіць, не абміне.

 

І нават калі вынесе

Пакуты на гарбе,

Пятлёю з рэферэндумаў

Задушыць сам сабе.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.