epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пяты

Мой пяты том, ён не зусім звычайны

Для аўтарства ссівелага майго.

У ім — прыгоды, казачныя тайны

І безліч незвычайнага ўсяго.

 

Ў ім — птушак свет,

Свет рыб, звяроў, раслінаў,

Ўсе зносяцца на мове дабрыні.

Спаткаўшы старасць, аўтар не здзяцінеў —

Мне казкі не хапае ў кожным дні.

 

Вось так і нарадзіўся том мой пяты,

Між іншых, ён мне вельмі дарагі.

Маленства наша ў казках,

Казкі — святы,

Яны ратуюць нас у час тугі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.