epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пераблыталася ўсё

Пераблыталася ўсё —

Ноч і дзень,

Зіма і лета,

Адчуванне спраў маё,

Сон, рэальнасць,

Мары, мэты.

 

Знаўцы,

Профі і дзялкі,

Аднадумцы, антыподы,

І авечкі, і ваўкі,

І заканадаўцы моды.

 

Шмат абрынуў ён на нас,

На сумленныя галовы,

Гэты хаатычны час,

Час, непрадказальна-новы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.