epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Перад дажджом

Аб нечым марыць

ціхі дзень застылы,

Ўдыхае з асалодай

летні пах.

Шырока разгарнула

неба крылы,

Ажно за далягляды іх размах.

 

Клён, нібы падарожнік

Адзінокі

Стамлёна голле

апусціў уніз.

А вунь і хмара

раздзімае шчокі

Для ўсіх рыхтуе, пэўна,

свой сюрпрыз.

 

А неба край

дарогу саступае,

Пускае хмару

пад сваё крыло,

Бо дожджыка

Якраз і не хапае,

Каб страпянулася усё

І ажыло.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.