epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Перад вачыма

Не расчароўваў тое,

ў што я веру,

Ад праўды не адводзіў вочы ў бок,

Сваю спіну не падстаўляў я ветру,

І не пайшоў за ўсімі —

Крок у крок.

 

Магчыма памыляўся я...

Магчыма.

Даводзілася крочыць наўздагад.

Ўсё, што зрабіў ці не я —

За плячыма,

Затое, колькі жыць —

перад вачыма

Не згорблены натоўп, а далягляд.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.