epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Перадсвяточнасць

— Заўтра свята, дзякуй Богу! —

За сняданкам кажа маці —

Ты, дачушка, мый падлогу,

Трэба ўсе вуглы прыбраці.

 

Пабяліў бы печ ты, Федзя,—

Павярнулася да мужа.

— Ну а хто пад ложкі ўлезе,

Шмат там рознага задужа.

 

Ўжо вясна, а там валёнкі,

Іх — за печ, другое — ў сенцы.—

І зірнула на Сымонку,

— Ты, сыночак, гнуткі, тонкі,

Пазгінай крыху каленцы.

 

Ну а я здыму гардзіны,

Разам з мылам дам ім свежасць.

А праз нейкіх тры гадзіны,

Дровы ў печ — займуся ежай...

 

Свята! Ды якое свята!

Кожны ў працы — і не дзіва.

Спраўна поўнілася хата

Дружнай гаманой руплівай.

 

Ну а мы ім пажадаем

Ўсё прыбраць прыгожа, чынна.

Лепш мы заўтра завітаем

За святочны стол гасцінны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.