epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пераканаўся

Но люблю мою бедную землю

Оттого, что иной не видал

Осип Мандельштам

Зямель я бачыў шмат, іх не злічыць,

А родны дом стаяў перад вачыма.

І з-за мяжы мне ён слязой блішчыць

І ў гэтай кроплі ўся мая Радзіма.

 

Чым больш краін я бачыў, тым мацней

Любіў сваю зямлю і край мой мілы,

Дзе роднасцю пяшчоціць ад людзей,

Дзе нарадзіўся і адчуў я крылы.

 

Зямель я бачыў шмат, больш не жадаю

Даўно пераканаўся сэрцам я.

Што за ўвесь свет мне даражэй мой краю

І хатка нізкастольная мая.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.