epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Перамога

Векапомныя дарогі

У мінулым — адгулі.

Да вялікай Перамогі

Праз пажар вайны вялі.

 

Боль, пакуты і адвага,

Брэст, Хатынь і Сталінград...

На пампезнасці Рэйхстага

Крыж паставіў наш салдат.

 

Поўняць свет набатным звонам

Незабыўныя гады.

Памяць светлая мільёнаў

З Перамогай назаўжды.

 

Гэта памяць будзе свята

Несці славу праз вякі,

Славу ратную салдата

Подзвіг ваш, франтавікі.

 

Перамога! Перамога!

Пік ліхіх саракавых!

Бессмяротная дарога

Да Берліна ад Масквы.

 

Перамога! Перамога!

Свята святаў, боль жывы.

Бессмяротная дарога

Да Берліна ад Масквы.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.