epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пераможны кліч

Зазімак не зіма,

але ж ужо й не восень —

Няўтульная мяжа

між «будзе» і «было».

Хоць сем адмерай раз,

няхай сабе, і восем,

А не дазволіць час

падняцца на крыло.

 

І ўсё такі я мар

не ведаю бяскрылых,

Хаця на іх і гіры —

няўмольныя гады.

З няўтульнае мяжы

мы узляцець не ў сілах,

Ды і куды ляцець?

Вядома нам — куды.

 

І ўсё-ткі чалавек

ў апошнюю гадзіну,

Прад вечнасцю душой

не прыпадае ніц.

Бо нават журавель

Перад сваёй канчынай,

Як выклік, смерці шле

свой пераможны кліч.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.