epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Перасадка... Вакзал...

Не шкадуйце мяне.

Шкадаванне — не лепшае

з мноства пачуццяў.

Шкадаванне душу не кране,

Прыніжэннем яе схалане,

рэха болю ў душы будзе чуцца.

 

Не шкадуйце мяне,

не ўздыхайце.

Лепш акрэсліце праведным,

крэмневым словам.

Што было, узгадайце,

Ў лазні памяці

венікам смела хвашчыце яловым.

 

Вось і ўсё, і фінал...

А, магчыма, чагосьці,

больш значнага

І невядомага толькі пачатак.

Перасадка... вакзал...

Дзе вагон для таго, чый багаж —

на сканчэнні аж восьмы дзясятак?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.