epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пераступаючы прайсці

«Пражыць — не поле перайсці...» —

Ва ўсе часы адно чуваць.

На жаль, праз многае ў жыцці

Даводзіцца пераступаць.

 

Прасцей набраць у рот вады,

Чым дурня дурнем велічаць.

Самі не лезуць жалуды

У рот свінні — бо праз гады,

З чаго дубам жыццё пачаць.

 

Падставіць лёгка галаву

Пад меч, сказаўшы толькі «а».

Другі ўсміхнецца — я жыву

І пасля «я» — ёсць галава.

 

Каб на сябе не клікаць — Фас!

Ату яго! — з усіх бакоў.

Даводзіцца ўкладаць не раз

Сапраўдны сэнс паміж радкоў.

 

Даводзіцца бруд кпінаў піць,

Дзень страціць — выратаваць год,

Праз меншае пераступіць,

Каб большаму ў жыццё даць ход.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.