epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пераўтварэнні

Усё, як кажуць, на хаду

Мяняецца — ў раку прытокі,

Снег ператворыцца ў ваду,

Вада — у хмары ці аблокі.

 

Аблокі — зноў у дождж ці снег —

І так за кругам круг, бясконца.

Настрой цудоўны — родзіць смех,

Паўсюдна цені родзіць сонца.

 

Лес ператворыцца ў дамы

Язык падперчаны — у кпіны.

Усё мяняецца... А мы?

А мы — пярэйдзем ва ўспаміны.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.