epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Першая вясна

Першая вясна,

Якую я чакаю,

Не чакаючы нічога ад яе.

І сакавіку з красавіком,

І маю

Сэрца ў захапленні ці пяе.

 

Першая вясна,

Што для мяне ні значыць

Ні эмоцый, ні пачуццяў — нуль.

Першая вясна,

Якую ўжо не ўбачаць

Родныя памерлыя — адтуль.

 

Славіць Бога цяжка,

Горка слаць бясслаўе,

Калі ў гэтым ёсць яго віна.

Першы раз вясной

Душою не адтаў я,

Першы раз не грэеш ты, вясна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.