epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Першае каханне

Сэрца адгукнулася, адчула,

Выпіўшы руплівыя гады —

О паэзія — мая матуля!

Строгая і шчырая заўжды.

 

Сэрцу немагчыма наталіцца

Творчым словам, колькі ні жыві —

О паэзія — мая сястрыца

Па душы, па духу, па крыві!

 

Дорыш ты узнёсласць, хваляванне,

Горкае й салодкае яно.

О паэзія — маё каханне,

Першае, на ўсё жыццё адно!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.