epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Першы крок

У чэрвені яшчэ

Спявае салавей

І неўпрыкмет цячэ

Час чэрвеньскіх начэй.

 

І сад яшчэ цвіце,

Хоць блякне пакрысе.

Сарока на хвасце

Навінаў шмат нясе.

 

Мы рады цеплыні.

А чэрвень — жарты ў бок,

Распачынае дні,

У лета — першы крок.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.