epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Першы летні дзень

Над блакітнай рэчкай

Неба парасон.

Сонца шляхам вечным

Узыйшло на трон.

 

Ззяе, пазірае

З лецішча свайго.

Ветрык адганяе

Хмаркі ад яго.

 

Ой, як даспадобы

Сонейкі агмень!

Сёння дзень асобы —

Першы летні дзень.

 

Кажуць, ёсць прыкмета,

Знаная даўно —

Як пачнецца лета,

Й пройдзе так яно.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.