epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Песімізм

Здаюся нейкім непатрэбным,

А часам — лішнім у жыцці...

Ці не пара ў нябыт сысці?

 

Усё сшарэла і панікла,

Вакол — свядомасці клады...

Надоўга гэта — на гады.

 

У паміраючай надзеі

Дыханне, пульс — каля нуля...

Замёрлі неба і зямля.

 

О, гэты песімізм незваны...

Дзень не прыходзіцца на дзень —

Вунь, бліснуў сонечны прамень.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.