epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Песня

Ой складана без каханай

Аднаму нязменна.

Ой не проста скокнуць з моста —

Рэчка па калена.

 

Я улетку на суседку

Праз акно дзіўлюся.

А пры сведках да суседкі

Падыйсці баюся.

 

Колькі можна так бязбожна

Ставіцца да шлюбу?

Ў хаце больш няма багацця

За жонку-галубу.

 

Еду ўсваты нежанаты

Блізка, праз дарогу.

Мо суседка жонкай-кветкай

Будзе, дзякуй Богу.

 

На вяселлі пры пахмеллі

Усёй вёскай скокнем.

Полечку і кракавяка

З форсам, аж узмокнем.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.