epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Песня лебядзіная

У зямлю бацькоўскую

лёс жыцця увораны.

Тут сцяжынкі росныя

сплёў я ў каляю.

Вёскай я народжаны,

Вёскай я адораны,

Вёсцы й завяршоўваю

я душу сваю.

 

Мроямі юнацкімі

прагнуў за аблокі я,

Верыў я, што марамі

сэрца наталю.

А зямля ўшаноўвала карані глыбокія,

Моцна ўрос якімі я

ў родную зямлю.

 

Вёска мая мілая!

На зямлі адзіная,

На тваёй я шчырасці

шчыра жыў і рос.

Ты мая балючая

песня лебядзіная,

Тут я не саромлюся

пры сустрэчы слёз.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.