epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Песня лебядзіная

То не ранак ружавее,

А твая пяшчота грэе.

________

 

То не сонейка над лесам,

Гэта ты над маім лёсам.

_______

 

Сэрца — у зачараванні

Ад цябе, твайго кахання.

_______

 

Ты — мая адзіная

Песня лебядзіная.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.