epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пішу, што думаю

Пішу, што думаю,

што ў сэрцы выспявае,

Каб не мяняць

напрамкі на вяку,

Каб у радках

жыла душа жывая,

Каб дыхаць воляй

кожнаму радку.

Пішу, што думаю,

што для душы шчымліва,

Чужыя думкі

з-пад пяра ганю...

Не дай мне Бог,

каб словы палахліва

Хісталіся,

клявалі на хлусню.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.