epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Плач душы

Дай мне веру, дай мне сiлы,

Божа ўсемагутны!

Над табой раскрыю крылы,

Родны край пакутны.

З вышынi, дзе сонца, зоры,

Буду я малiцца

За твае лясы, азёры,

Родная зямлiца.

 

За тваiх дзяцей, што цiха

Ад Чарнобля гiнуць.

Хай бяда, пакуты, лiха

Ад цябе адхлынуць.

 

Зазiрнi, надзея, ў вочы,

Выратуй нас, Божа!

Як нам выйсцi з гэтай ночы?

Хто нам дапаможа?


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.