epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Плач кнiгаўкi

Плача, мiтусiцца

Кнiгаўка над лугам —

Будзе луг касiцца,

Узарэцца плугам.

 

А мiж купiн сонных,

Лазнiчок дзе рэдкi —

Дом безабаронны —

У гняздочку дзеткi.

 

Ад бяды-суседкi

Як абараняцца?

Мо паспеюць дзеткi

На крыло падняцца?..


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.