epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Плады зрываю

Жыццё мінае — шурам-бурам,

Плады зрываю.

І пад чырвоным абажурам

Век дажываю.

 

Жыву па-свойму — і жыць не сорам

Варонай белай,

Бо даспадобы спяванне хорам

Вароне шэрай.

 

Ступіць бы правай — я ўсё левай,

Відаць — патрэба...

Дык вось за што Адама з Евай

Прагнаў Бог з неба!


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.