epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Плён альбо няўрод

Далёка да зімы —

і не далёка,

Нярэдка поўнач

холадам дыхне.

Хоць восень прыгажосцю

лашчыць вока,

Усцешаны мы восенню і не.

 

Няспынны ён —

усіх часоў гадзіннік

Што дзень —

то новы стрэлак абарот.

І хоць тут трэсні ў лоб —

падводзяць вынік

Усе і ўсё —

быў плён альбо няўрод.

 

Душу на тым,

што здзейснілася, грэеш,

І адчуваеш

творчых сіл прыліў.

Няўдалы час мінуў —

не перасееш

Як перасейваюць

няўсхожасць ніў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.