epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Плынь сляпая

Плынь усіх вякоў — сляпая,

Не заўжды празрыстая.

Шмат карыснага змывае,

Штось да каранёў сцірае,

Штосьці пераліствае.

 

Плыні той надоўга хопіць,

Й нас яна імчыць, нясе.

Ўсё і ўсіх яна падхопіць

І глытае пакрысе.

 

Намі свет вялікі повен,

Глядзь — а многіх не відно.

Кожны з нас — дзіравы човен.

Час прыйшоў — ідзем на дно.

 

Эх ты, шторм дзевяцібальны,

Эх ты, надыход зімы!

Мара — круг наш ратавальны,

Ратаванне наша — мы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.