epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Покліч мінулага

Час-чарадзей —

Кніга жывая.

Рэха падзей

He заціхае.

 

Нават стагоддзі

He перашкоды —

Покліч мінулага

Чуцен заўсёды.

 

Шчырыя сэрцы

Час абмінае.

Повязь з мінулым

Крыліць, натхняе.

 

Ёсць ад каго

Ім адштурхнуцца,

З веку свайго

Ў новы імкнуцца.

 

Наш мэташлях

Шырыць і праміць

Лёсаў працяг —

Памяць!


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.