epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Попелу не хопіць

Прыйдзі ў рэальнасць нашу, суд Эзопаў,

Каб усвядоміў твой прысуд мой нораў.

Як шмат маіх станоўчых недахопаў,

Ды больш маіх адмоўных перабораў.

 

А за маімі ўсімі «неда» й «пера»

Стаялі колісь людзі, ўчынкі, лёсы.

Вось вам і у дабро святая вера,

А ў выніку памылак хмарачосы.

 

Навошта суд Эзопаў?

Свой галопіць

За намі следам — наш прысуд суровы.

Усяго свету попелу не хопіць

На нашы вінаватыя галовы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.