epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пошук

Апісваю сучаснасць

Чорнай тушшу,

Бо іншых колераў

не бачу на зямлі.

З бязрадасным

Суіснаваць я мушу,

Калі ўжо радасці ў нябыт сыйшлі.

 

Душа без ласкі —

побач з неласкавым,

Без крылаў творчасць —

творчасць не мая.

Маўчаннем размаўляю з нецікавым,

З няшчырасцю —

Пра шчырасць мару я.

 

Быў у сяродку,

апынуўся з краю,

І ўсё такі

Не звузіўся мой свет.

Я не стаю —

Шукаю і шукаю,

Шукаю, дзе і ў чым

жыцця сакрэт?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.