epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Повязь з мінулым

Прашу цябе, сэрца маё, не балі,

Я крыж свой нясу — абавязак мой сынаў,

Бо тут, на Карпілаўскай маці-зямлі,

Дзе колісь прыстойныя людзі жылі,

Адзін застаюся сярод успамінаў.

 

Змяніліся нават палі і лясы...

Дзе блізкія? Родныя? Клічуць і клічуць.

Мне спаць не даюць галасы, галасы

Пайшоўшых з жыцця — галасы і абліччы.

 

Былое міражыць, як прывід-дымок,

Не дзецца нідзе ад мінулага путаў.

У сэрцы — збалеласць, у горле — камок,

Наперадзе — мора душэўных пакутаў.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.