epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пра сябе... і не толькі

Беларускасцю абуджаны,

Нашай роднай мовы — годны.

Па анкеце — не заслужаны,

Пратакольна — не народны.

 

Маці й бацьку абавязаны

Тым, што ў творчасць закаханы,

Што пішу, хоць не заўважаны,

Што твару, хоць не прызнаны.

 

Хтось сябе наперад соўгае,

Пра выключнасць пустазвоніць...

У хаўрусцаў вушы доўгія,

Але ж сонца не заслоняць.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.