epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прачынаецца дзень

Прачынаецца дзень —

і надзея жыве,

Што наперадзе

лепшых здзяйсненняў часы.

Вунь, пад ранішнім сонцам

блішчаць на траве

Маладыя крыштальныя

слёзы расы.

 

Ў кожнай кропельцы — свет,

не без слёз, не без нас,

Не без смутку і радасці —

лёсаў канон.

Прачынаецца дзень,

як дзіця кожны раз,

А ў канцы —

спрацаваны і стомлены ён.

 

Ноч сустрэне яго,

ноч яго паглыне

І патухне мінулых надзеяў агмень.

Ноччу дзень адпачне?

Амалодзіцца? Не!

Будуць новыя заўтра —

і ранак, і дзень.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.