epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прачынайся!

Дэмакраты...

Янкі...

Штаты...

У вар’яцтва на мяжы.

Елуўстоўн! Дапамажы!

 

Ісціну — публічна, жорстка,

Распінаюць на крыжы.

Елуўстоўн! Дапамажы!

 

Топяць суверэнітэты

Ў акрываўленай ілжы.

Елуўстоўн! Дапамажы!

 

Раскрываюць сквапна пашчу

На чужыя рубяжы.

Елуўстоўн! Дапамажы!

 

Шар зямны зарабавалі,

Беззаконне — іх закон.

Прачынайся, Елуўстоўн!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.