epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прачынанне

Сцяною непралазнай

лес узнік,

Які пакуль не прасвятліўся зранку.

Там цішыню ганяе

соек крык,

Ды дзяцел шле

у новы дзень марзянку.

 

Зайсці ці не зайсці

ў абдым яго?

Бо бачу я —

ён здзіўлены нямала,

Быццам пытае:

— Ты прыйшоў чаго?

Вось мне цябе

тут толькі не хапала.

 

І ўсё ж ступаю

па імху між дрэў —

Вавёрачкі, стрынаткі злева, справа.

Прачнуўся лес,

разгледзецца паспеў,

Пазнаў мяне

і зашумеў ласкава.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.