epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прадночча

Прадночча...

Шаравата,

Куды вачмі ні кінь.

Прыгорбіліся хаты,

І толькі ад заката1

Гарыць рачная плынь.

 

І толькі ад туману

Дыханне халадка.

І хутка ўжо да рання

Павісне ноч нязвана,

Як вечнасці рука.

 

У лесе дзесь, далёка,

Пачуўся крык савы

І зорны дах высока,

І месяц зеўрыць вокам,

Як пільны вартавы.

1 Закат — захад сонца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.