epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прадзім’е

У лесе няўтульна

Халодна і пуста.

Канчаецца восень —

«Адрэзана луста».

Нідзе ні грыбка,

Ані красачкі позняй,

Нідзе ні дарунка

Зямліцы заможнай.

Ні гуку, ні шоргату,—

Суму аблога,

Нібыта ўсе збеглі кудысьці —

Нікога!

А-а, вунь мільганула

Рупліва сінічка,

Паспела штось пі-ікнуць

І знікла, як знічка.

Спакой выглядае

З-за кожнага дрэва...

О, хутка заўладзіць

Зіма-каралева.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.