epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прагматызм

Каб схамянуць людзей гурток,

Крануў суседа для гамонкі:

— Чаму ты восенню, браток,

Уздзеў кажух, абуў валёнкі?

 

Адказ пачуўся неўпапад,

І нават выклікаў усмешку:

— Ці ж гэта восень — лістапад?

Снягі і маразы — па плешку!

 

Хоць снежань на дварэ, хоць май,

Зірні ў акно, на ганак крочы,

Тады на каляндар начхай

І ўсім прагнозам плюй у вочы.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.