epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прагноз

Абяцаюць заўтра навальніцу,

А яна ў маёй душы штодня.

Адпачынак —

Зубы на паліцу,

А з паліцы —

тлум і мітусня.

 

На тым тыдні

Абяцаюць спёку —

Што мне спёка

з той далечыні!

Халадку у сэрцы —

ні намёку,

Бо яно —

усё жыццё ў агні.

 

Абяцаюць лекавую цішу,

Тую, што з бяроз

азон ліе.

У душы яе я ненавіджу,

А ў прыродзе —

бласлаўлю яе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.