epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прайшлі канікулы

Настаў руплівы верасень.

— Прайшлі,

Прайшлі канікулы!

Крычалі недзе ўверсе

Узрушаныя кнігаўкі.

 

— Прайшлі,

Прайшлі канікулы!

Крычалі ўверсе ластаўкі,

Дзяцей у школу клікалі

Прыветна, як настаўнікі.

 

І хітавачкі кволыя

Зазыўна ў небе пікалі,

Над дахамі, над школамі:

— Прайшлі,

Прайшлі канікулы!

 

Ляцела сумна з вышыні:

— Прайшлі,

Прайшлі канікулы!..

Ці не сябе ўвесь час яны

Ў далёкі вырай клікалі?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.