epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пралятае міма

Беларуская культура —

беларускасцю багатая,

Самабытнасцю адвечнай

і крынічнасцю народнай.

Калі некаму яна

у грудзях нішто не кратае,

Значыць тоіцца «нішто»

у такіх грудзях халодных.

 

Бескультурнае жыццё

пралятае жыцця міма,

Беларускасць у каго

не ў пашане, ў заняпадзе.

А заробак плоцяць ім

беларускімі грашыма

Й не Расія — Беларусь

іх трымае на пасадзе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.