epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Пралескавае мора

Ой, дзянёчкі веснавыя,

Вы, як сны дзявочыя.

Ой, пралесачкі лясныя,

Ой, блакітнавочыя.

 

Колькі вас між дрэў?

Нямала!

Быццам мора поўнае.

Завітала,

Загукала

Вёсенка чароўная.

 

Я пралескі рваць не буду,

Я іх не скамякую.

Толькі пакланюся цуду

З цеплынёй,

З падзякаю.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.