epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прама — крыва

Я — чалавек,

Я жыў між вас, людзей,

Я бачыў, чуў, я адчуваў, што й кожны.

Маё жыццё круціў малох падзей.

Мой розум труціў чад чужых ідэй —

Час злыдзень, час анёл — мой спадарожны.

 

Я ў гэтым часе жыў і ад яго

Шмат браў чаго, свядома й падсвядома.

Нясу святло і цень жыцця майго —

Ад светлага — уздым, ад змроку — стома.

 

Я мог бы стаць у позу святара,

Маўляў, я белы, чысты, служка Бога,

Ды слоў такіх падманная ігра,

Апроч фальшывых нот не дасць нічога.

 

Усё ўва мне, што на зямлі ў жыцці,

На жаль, усё — хоць пакрысе й не дзіва.

Як ні стараўся прама я ісці,

Так і ішоў, але, бывала, крыва.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.