epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прамень... Агеньчык...

Што трэба ў лёсе? Прамень надзеі,

Агеньчык шчасця — і з імі нас

Не напужаюць гадоў завеі

І не адверне ад мэты час.

 

І не закрыюць сінь неба хмары,

Душы натхненне не спыне ўзлёт.

І будуць рэзаць крылáмі мары

Няўдач заслону і перашкод.

 

Прамень... агеньчык... Каб не сурочыць,

Прайшоў я з імі жыццё, лічы.

О як няпроста у цемры ночы

Не даць ім згаснуць, іх зберагчы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.