epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Праменьчык серабра

Апошні летні дзень пакорна дагарае,

Ліецца ціхі сум з пачырванелых шчок.

Здавалася, што лету канца не будзе, края,

Калі бадзёры чэрвень зрабіў свой першы крок.

 

Мы ведаем, што лета імгненна праімчыцца,

Пашле апошні дзень у восень, як ганца.

Ах, лецейка жыцця!

Нам мала — толькі трыццаць!

Ах, наша моладасць, без края і канца!

 

Што маладосць прайшла, мы заўважаем гэта,

І не таму, што рвём лісткі календара.

Тады апошні дзень свайго мы бачым лета,

Калі мігне у скронях праменьчык серабра.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.