epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Прамы дакор

Мы ў жыцці імкнемся, каб

Працаваць ударна...

Мужыкі!

Чамусьці баб

Мала так цяжарных?

 

Ці аслаблі вы, альбо

Уляглі ў гультайства?

Ці, прабачце мне... слабо?

Гэта — не ахайства.

 

Гэта — вам прамы дакор,

Кіньце блазнюкоўства.

Хтосьці з вас — хіцёр бабёр,

Лындзіць ад бацькоўства.

 

І хоць гэта горка чуць,

Вось вам сказ сустрэчны —

Сем’і без дзяцей жывуць

Ох не даўгавечна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.